вобраз сцяпана вячорки



Автор Алла Романенко задал вопрос в разделе Лингвистика

Характеристика Сцяпана Крыніцкага в комедии Якки Купалы "Паўлінка" Пожалуйста ОЧЕНЬ НАДО!! ! Заранее СПАСИБО)) и получил лучший ответ

Ответ от Stanislawa[гуру]
Паўлінка і пан Быкоўскі з'яўляюцца цэнтральнымі вобразамі камедыі
"Паўлінка". Увесь сюжэт п'есы будуецца на супрацьпастаўленні і
супрацьстаянні гэтых двух герояў. Такі прыём дазволіў аўтару стварыць не
толькі каларытныя і запамінальныя вобразы, але і цудоўную, адметную
беларускую камедыю.
Паўлінка з'яўляецца ўжо ў першым акце п'есы, і ўсе далейшыя падзеі
прама або ўскосна звязаны з ёю. Хаця, зрэшты, яна і ёсць тая прычына,
з-за якой пачынаецца ўвесь сыр-бор. Паўлінка — маладая, прыгожая і
прывабная сялянская дзяўчына. У потайкі ад бацькі яна сустракаецца са
сваім каханым сялянскім хлопцам Якімам, якога яе бацька ненавідзіць за
"палітыку". Для далейшага развіцця п'есы Я. Купала выкарыстоўвае даволі
распаўсюджаны літаратурны сюжэт: больш заможны і "радавіты" шляхцюк
сватаецца да дзяўчыны, увесь пасаг якой — яе дзявочая прыгажосць, а таму
купіць гэты тавар, на яго думку, вельмі лёгка. Звычайна, здавалася б,
сюжэт аб ня-роўным шлюбе аўтар уздымае да ўзроўню нацыянальнай праблемы.
За знешняй згодай Паўлінкі з воляю бацькі, які знайшоў жаніха на
кірмашы (даволі сімвалічны момант) , прыхаваны пратэст дзяўчыны.
Быкоўскі з'яўляецца ў творы толькі ў другой дзеі, на вечарынцы ў
Крыніцкіх, хаця задоўга да з'яўлення героя п'есы глядач ужо і
падрыхтаваны да адпаведнага яго ўспрыняцця (са слоў Паўлінкі і яе
бацькі). Быкоўскі сватаецца да дзяўчыны. Ён са скуры вылузваецца дзеля
таго, каб прадэманстраваць перад гасцямі і Паўлінкай сваю "вышэйшасць" і
"разумнейшасць". Дзеля гэтага Быкоўскі адкрыта пагарджае ўсім
"мужыцкім", асабліва беларускімі песнямі і танцамі. Яму здаецца, што
дзяўчына, убачыўшы разумнага, кемлівага і багатага пана, адразу дасць
сваю згоду на шлюб. Зрэшты, гэта яго не надта хвалявала, бо бацька
Паўлінкі Сцяпан Крыніцкі ўжо загадзя з "зяцем" аб усім дамовіўся. Поўны
гонару і фанабэрыстасці, упэўнены ў сабе, не разумеючы камічных
сітуацый, у якіх ён аказваецца, паўстае перад намі пан Адольф. Аднак усё
гэта падкрэслівае ягоную дурасць і недальнабачнасць. Таму Быкоўскі
дасягае сваімі паводзінамі адваротнага выніку: усе героі, за выключэннем
Сцяпана Крыніцкага, адкрыта кпяць з яго. Аднак пан Быкоўскі не звяртае
на гэта ўвагі і яшчэ з большай сілай спрабуе падкрэсліць сваю
"панскасць", ад чаго становіцца яшчэ больш нізкім, нікчэмным, мізэрным. У
выніку нават сам Крыніцкі, які хацеў бачыць у ім свайго зяця, з ганьбаю
выганяе пана са сваёй хаты.
Паўлінка, пан Быкоўскі — гэта своеасаблівая пара супрацьлеглых
герояў, з дапамогай якой аўтар выяўляе два розных падыходы да адвечнага
беларускага пытання — пытання "мужыцкасці" і "панскасці, шляхетнасці".
Сватанне Быкоўскага выклікае ў Паўлінкі спачатку іронію і смех, а потым,
калі ўсім стала зразумела, што за шляхетнасцю і ганарыстасцю пана
нічога больш няма, — пагарду. Паўлінка разумее, што не так лёгка
перамагчы бацькаву волю, калі ісці напралом. Таму яна скарыстоўвае іншы
шлях: спачатку паказвае ўсім, хто такі на самой справе пан Быкоўскі, а
потым сама выбірае свой лёс.
Сапраўды, колькі смеху выклікаюць у чытача тыя сцэны, дзе пан
Быкоўскі вучыць Паўлінку "панскім" танцам, або дзе пана памылкова
прымаюць за выкрадальніка Паўлінкі. У Я. Купалы гэта зусім не смех дзеля
смеху. Вобразам Паўлінкі аўтар сцвярджае высокую чалавечую годнасць
простых людзей; сцвярджае, што шляхетнасць — гэта стан душы чалавека,
які не атрымаеш у спадчыну разам з родавым маёнткам.
П'еса, напісаная на пачатку XX ст. , ужо мела сваіх папярэднікаў.
"Быкоўскія" свайго часу востра крытыкаваліся ў "Пінскай шляхце" В.
Дуніна-Марцінкевіча, "Модным шляхцюку" К. Каганца. Я. Купала ў вобразе
Быкоўскага змог настолькі ўдала акумуляваць і сінтэзаваць адмоўныя рысы
літаратурных герояў ранейшых твораў, што вобраз Адольфа Быкоўскага стаў
сімвалічным, а яго прозвішча і імя ператварылася з уласнага ў агульнае,
назыўное.

Ответ от 22 ответа[гуру]
Привет! Вот подборка тем с похожими вопросами и ответами на Ваш вопрос: Характеристика Сцяпана Крыніцкага в комедии Якки Купалы "Паўлінка" Пожалуйста ОЧЕНЬ НАДО!! ! Заранее СПАСИБО))
 

Ответить на вопрос:

Имя*

E-mail:*

Текст ответа:*
Проверочный код(введите 22):*