вершы пра маму на беларускай мове



Автор Галя задал вопрос в разделе Домашние задания

Срочно нужны стихи о маме на белорусском языке для ребенка 3 класса, помогите. и получил лучший ответ

Ответ от Евгений Уральский[эксперт]
Вершы пра маму Мілая матуля Цеплынёй атуліць Сонейка зямлю. Мілая матуля, Я цябе люблю. Мне з табой утульна, І спяваю я: "Мамачка, Матуля, Любая мая". Радасны і ветлы, Зранку над ракой Паўтарае ветрык Песеньку за мной. Каб усе пачулі, Як спяваю я: "Мамачка, Матуля, Любая мая". (Леанід Пранчак) Матуліны рукі З маленства яны нас Да сэрца гарнулі, Пяшчотныя, добрыя Рукі матулі, Што з ранку працуюць Няспынна і лоўка - Дачушку накормяць, Прычэшуць галоўку, Кашулю пашыюць, Правераць задачу І сына суцешаць, Калі той заплача. Матуліны рукі Нас цешаць, галубяць, Так шчыра, як маці, Ніхто нас не любіць. Матуліны рукі - Адзіныя ў свеце, Шануйце, любіце Заўсёды іх дзеці. (Вера Вярба) Ната маму любіць надта Мама мые раму, Ходзіць мама ў краму. І ў дачушкі Наты Цэлы дзень заняты: То шукае маму, То гукае маму: — Мама, дзе піжама? — Мама, дзе панама? — Мама, дзе праграма?. . Мама. Мама. Мама. Ледзь прачнецца Ната, Шуму поўна хата, Поўна шуму, гаму, Бо дачушка Ната Надта Любіць маму! (Рыгор Барадулін) Дарагое імя Свеціць як сонца, Ад самай калыскі Вобраз любімы, Родны і блізкі. Маміна імя Самае лепшае, Маміна слова Найдаражэйшае. Мама! Матуля! - Чароўнае слова Песняй ласкавай Гучыць на ўсіх мовах. (Мікола Хведаровіч) Свята мам Сёння свята нашых мам: Прыйдуць мамы ў госці к нам. Мы ўсім садам іх чакалі, Падарункі рыхтавалі. Хто хусцінку вышываў, Хто карцінку маляваў, Кожнай маме - падарунак, Кожнай маме - пацалунак. Павіншуем мам сваіх, Мам любімых, дарагіх. Дружна шчасця пажадаем, Дружна песьню заспяваем. Вельмі рад, вельмі рад Мам сустрэць дзіцячы сад. (Артур Вольскі) Наша матулька Ад калыскі-люлькі ўтульнай Дзень і ноч - па гэты час - Наша мілая матулька Клапацілася пра нас. Малаком усмак паіла, Укладала песьняй спаць, Роднай моваю вучыла Словы добрыя казаць. (Ніл Гілевіч - з К. Вялічкава) Я і мама Не пайду гуляць я сёння: Мама хворая мая. Ёй ніхто на белым свеце Не паможа лепш, чым я. Клапачуся я, і мама Кажа: — Стала мне лягчэй. Ад тваёй увагі шчырай Я папраўлюся хутчэй. (Георгій Качахідзе) Мама Мая мама добрая такая, Мая мама проста залатая! А ўжо так мяне матулька любіць! Кожны раз і песціць, і галубіць, І да сэрца горне, і мілуе, І так шчыра-моцна пацалуе, І прамовіць ласкавае слоўца, І сама засвеціцца - як сонца!

Ответ от Ёерафим Кухаронок[новичек]
Матуліны рукіЗ маленства яны нас Да сэрца гарнулі, Пяшчотныя, добрыя Рукі матулі, Што з ранку працуюць Няспынна і лоўка - Дачушку накормяць, Прычэшуць галоўку, Кашулю пашыюць, Правераць задачу І сына суцешац

Ответ от 22 ответа[гуру]
Привет! Вот подборка тем с похожими вопросами и ответами на Ваш вопрос: Срочно нужны стихи о маме на белорусском языке для ребенка 3 класса, помогите.
 

Ответить на вопрос:

Имя*

E-mail:*

Текст ответа:*
Проверочный код(введите 22):*